📅 Дата выхаду: May 24, 2025

🎧 Слухаць тут: [Spotify] | [Apple Podcasts] | [YouTube] | [Telegram] | [Mave]


📌 Пра што гэты выпуск?

У гэтым эпізодзе я дзялюся сваімі ўражаннямі ад падарожжа ў Партугалію: што мяне захапіла, а што не надта спадабалася. Распавяду, што ўдалося паглядзець у Лісабоне, куды выбралася ў наваколлі і якія месцы пакінулі найбольшае ўражанне. А яшчэ – як мне спадабаўся поўдзень краіны і ці варта ехаць у Альбуфейру.

🌊 Атмасфера старога горада, вузкія вулачкі, водар акіяна і сапраўдная партугальская кухня – падарожжа, якое застаецца ў памяці! Слухай і натхняйся на сваю паездку! ✨


🔑 Асноўныя тэмы і таймкоды

00:00 – Iнтра i падзяка за падтрымку

00:55 – Першыя ўражанні ад Партугаліі і закаханасць у Лісабон

04:16 – Пра транспарт: метро, трамваі, цягнікі

05:50 – Пра жыллё: як выбірала, што важна для мяне

07:38 – Гулянкі па Лісабоне: музеі, аркі, набережная

09:00 – Паездка ў Сінтру і палац, урокі спантаннасці

10:07 – Пешаходныя прагулкі па цэнтры і Альфаме

10:07 – Жаночы манастыр, трамвай №28, аглядныя пляцоўкі

12:46 – Район Белем і манастыр Жэранаш

14:00 – Паштэйш — салодкі дэсерт, які здзівіў